Школьная пара – самая прыгожая і запамінальная. Гэты светлы час звычайна застаецца ў сэрцы на ўсё жыццё, а педагогі і аднакласнікі становяцца самымі блізкімі людзьмі. Школа – гэта жывы арганізм, дзе фарміруюцца характары і раскрываюцца таленты. З ёй у выпускнікоў звязана безліч цёплых успамінаў. Зразумела, што з цягам часу змяняецца знешні выгляд будынка, трансфармуюцца адукацыйныя і выхаваўчыя падыходы, абнаўляецца калектыў, аднак сюды заўсёды хочацца вяртацца.У гэтым годзе Гальшанская сярэдняя школа адзначае 60-гадовы юбілей. За гэты перыяд у сценах навучальнай установы выхавана не адно пакаленне адукаваных, таленавітых і творчых асоб, якія зараз працуюць у розных накірунках. Медыкі, навукоўцы, педагогі, інжынеры – кожны рэалізаваўся ў сваёй сферы. Аднак у жыццёвым віры не хапае часу на тое, каб наведаць любімую школу, пагутарыць з настаўнікамі, прайсціся тымі ж калідорамі. Юбілей навучальнай установы стаў добрай нагодай для таго, каб наведаць любімую школу.
21 лістапада школа гасцінна расчыніла дзверы для былых вучняў, педагогаў, ветэранаў педагагічнай працы. Павіншаваць педагагічны калектыў прыйшлі шматлікія госці: прадстаўнікі мясцовай улады, упраўлення адукацыі райвыканкама, гаспадаркі, кіраўнікі прадпрыемстваў, а таксама лідары грамадскіх аб’яднанняў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *