Рабяты з захапленнем спаборнічалі ў веданні беларускай мовы: выконвалі цікавыя заданні, адгадвалі загадкі, складалі прыказкі, давалі агульную назву прапанаваным словам, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, на хуткасць і выразнасць прагаворвалі скорагаворкі. Усе добра папрацавалі і справіліся з заданнямі на выдатна, паказалі сваю кемлівасць і веданне беларускай мовы. Прапанаваная кніжная выстава з серыі “Родная мова-цудоўная мова” запрасіла ў падарожжа на пошук моўных сакрэтаў.