17 лютага ў X класе дзяржаўнай установы адукацыі “Гальшанская сярэдняя школа” Ашмянскага раёна ў рамках Тыдня беларускай мовы прайшла інтэрактыўная гульня «Знаўцы беларускай мовы».
Асноўная мэта мерапрыемства — далучэнне вучняў да беларускай літаратурнай спадчыны, прывіцце любві да роднага беларускага слова, выхаванне нацыянальнай самасвядомасці.