У этнаграфічнай зале сабраны цікавыя экспанаты, якія расказваюць аб працы і быце мясцовых жыхароў. Пастаянную цікавасць вызываюць прылады працы, прадметы хатняга ўжытку, вырабы народных умельцаў: драўляная барана, жорны, ступа, старадаўні абутак, ільняныя ручнікі і інш. Тут жа на відным месцы Падзяка калектыву школы ад Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук за шматгадовую плённую працу па захаванню і адраджэнню гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. Уручыў яе Мясніковіч М.У., калі прыязджаў 8 верасня 2006 года на адкрыццё помніка нашай славутай зямлячцы Соф’і Гальшанскай, каралеве Польшчы, заснавальніцы вядомай дынастыі Ягелонаў.
Размешчаны на відным месцы і падарунак музею ад Міністэрства аховы прыродных рэсурсаў: копія сертыфіката аб занясенні Дугі Струвэ ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Размешчаны на відным месцы і падарунак музею ад Міністэрства аховы прыродных рэсурсаў: копія сертыфіката аб занясенні Дугі Струвэ ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Стэнды ў наступнай зале адлюстроўваюць гісторыю нашай мясцовасці са старажытных часоў. Знаёмства з экспанатамі музея пачынаецца звычайна з археалагічных знаходак. У вітрыне змешчаны каменныя і жалезныя сякеры, узоры старажытнай керамікі, іншыя рэчы, знойдзеныя ў ваколіцах Гальшан. На стэндзе змешчана выпіска з летапіснага спіска “Хроніка Быхаўца”, якая тлумачыць паходжанне назвы сяла Гальшаны і дапамагае ўстанавіць прыблізную дату яго заснавання. Побач дэманструецца фатаграфія гарадзішча. На стэндзе дадзены звесткі аб князях Гальшанскіх, тут жа змешчаны рысунак іх герба.
На наступным стэндзе дэманструецца рысунак замка, пабудаванага ў Гальшанах у пачатку ХVІI стагоддзя магнатамі Сапегамі. Замак з’яўляецца ўнікальным помнікам дварцова-замкнутай архітэктуры канца ХVІ- пачатку XVІІ ст. Пабудаваны ў стылі барока, замак прадстаўляў грандыёзную для свайго часу замкнутую ў плане прамавугольную пабудову. Да цяперашняга часу захаваліся вадаём, равы, вуглавая вежа замка, рэшткі сцен.
У цэнтры мястэчка знаходзіцца яшчэ адзін помнік архітэктуры—будынак касцёла, пабудаванага ў 1618 годзе. Разам з будынкам быўшага манастыра і званіцай будынак касцёла прадстаўляе сабой цэласны архітэктурны ансамбль. У касцёле знаходзіўся саркафаг- надмагільны помнік Паўла Сапегі і яго трох жонак, выкананы ў выглядзе шматфігурнай кампазіцыі з цёмна-чырвонага граніту. Зараз ён знаходзіцца ў Мінску ў музеі Акадэміі навук. Гэтыя помнікі даўніны памагаюць адчуць сувязь часоў і пакаленняў, выхоўваюць у вучняў павагу да таленавітых творцаў і будаўнікоў, садзейнічаюць эстэтычнаму выхаванню, пачуцця гонару за родны край.
Матэрыялы наступных стэндаў расказваюць аб падзеях ХІХ стагоддзя, аб палажэнні сялян, іх барацьбе за лепшае жыццё. Маецца матэрыял аб паўстанні 1863 года ў Ашмянскім уездзе. Фотаздымкі стэндаў даюць прадстаўленне аб тагачасных вёсках, мястэчках нашага краю. У вітрыне цэнны экспанат: частка пратакола паліцэйскага прыстава, састаўленага на мясцовых сялян у час выступлення ў 1891 годзе. Наступныя фотаздымкі і мантажы адлюстроўваюць перыяд грамадзянскай вайны і ўстанаўленне савецкай улады ў раёне.
На стэндах, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне, адлюстраваны ў першую чаргу агульны матэрыял аб ходзе вайны на тэрыторыі нашай краіны.На прыкладах гераічнай абароны Брэсцкай крэпасці, подзвігу Мікалая Гастэлы раскрываецца мужнасць нашага народа, яго беззаветная адданасць сваёй Радзіме. Тут жа размешчаны фотамантаж аб дзеяннях партызан, падпольшчыкаў. На відным месцы фотаздымкі капітана Аўдзеева А.М. і лейтэнанта Страленкі П.В., якія накіравалі свой палаючы самалёт у калону нямецкіх машын на дарозе Ашмяны- Валожын 25 чэрвеня 1941 года, на адзін дзень раней, чым Гастэла. На стэндзе змешчаны фотаздымкі жыхароў Гальшан, прымаўшых удзел у партызанскім руху, і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.
Нашай школе споўнілася 236 гадоў, а сярэдняй- 66. З усіх бакоў у Гальшанах відаць трохпавярховая, светлая, прасторная школа, пабудаваная ў 1965 годзе. Зараз у школе навучаецца 227 вучняў, працуюць 40 настаўнікаў. Былыя нашы вучні працуюць інжынерамі, урачамі, педагогамі, юрыстамі. Сярод выпускнікоў ёсць шмат працуючых у сельскай гаспадарцы і прамысловасці. Мы ганарымся, што ёсць доктар навук і 6 кандыдытаў навук.
У цэнтры музея размешчаны стэнды, прысвечаныя людзям, якія праславілі нашы Гальшаны. Фотаздымак Андрэя Зязюлі. Гэта псеўданім Аляксандра Астрамовіча, у вітрыне яго вершы “Беларусь”, “Ніколі”, зборнік вершаў “З роднага загону”, беларускія песні з нотамі. Побач фотаздымак Язэпа Германовіча (псеўданім Вінцук Адважны). Напісаў шмат вершаў, баек, выпусціў многа кніг на беларускай мове. Быў актыўным прапагандыстам нашай роднай мовы і культуры. Нядаўна аформлены стэнд, прысвечаны заснавальніку і стваральніку музея, аўтару кнігі “Гальшаны” Э.С.Корзуну.
У 50-я гады ХХ стагоддзя Ул. Караткевіч пабываў уГальшанах. Пазней пісьменнік прыслаў пісьмо нашым краязнаўцам. Ён пісаў, што быў у Гальшанах, замак яшчэ не быў такі разбураны. Здымалі ў нас дакументальны фільм “Памяць каменя” . Уладзімір Караткевіч пісаў, што, цалкам магчыма, нешта адклалася ў памяці: нейкія паасобныя рысы, дэталі, штрыхі, агульны настрой рэчы, можа, нейкія асаблівасці пейзажаў нашага наваколля. Заключныя радкі пісьма адрасаваны ўсім нам: “Бывайце шчаслівыя, добра вучыцеся і будзьце сапраўднымі людзьмі. І яшчэ старайцеся не бурыць тое з даўніны, што дасталося Вам у Вашыя рукі”.
З павагай Ул. Караткевіч.
Матэрыялы стэндаў музея шырока скарыстоўваюцца на ўроках гісторыі, беларускай літаратуры, працоўнага навучання і выяўленчага мастацтва, а таксама на розных выхаваўчых мерапрыемствах і факультатывах.
Работа школьнага музея, поіскі і сустрэчы, паходы і экскурсіі, задушэўныя гутаркі са сваімі славутымі землякамі — усё гэта глыбока кранае душу вучня, надоўга захоўвае ў яго памяці расказы аб падзеях прошлага і сучаснага, выхоўвае ў яго вялікае пачуццё грамадзяніна. Глыбокае веданне сваёй мясцовасці робіць свядомай любоў вучняў да роднага краю, да нашай Радзімы і тым самым спрыяе выхаванню іх у духу патрыятызму.
На праводзімых сустрэчах,тэматычных экскурсіях, вусных часопісах, вечарынах, іншых мерапрыемствах шырока выкарыстоўваецца матэрыял музея, яго экспазіцый. У вучняў выхоўваецца грамадзянская пазіцыя, любоў да вялікай і малой Радзімы.
У 2014 годзе наш музей быў удзельнікам II Нацыянальнага форуму «Музеі Беларусі» і атрымаў дыплом лауреата III ступені ў намінацыі «Лепшы музей па арганізацыі культурна-адукацыйнай дзейнасці па патрыятычным выхаванні молодзі».
На днях оформлен еще один стенд, посвященный бывшему ученику нашей школы Версоцкому Евгению. Родился в 1946 году. Учился в нашей школе. Еще в юрости Версоцкий Евгений сделал свой выбор, поступив в 1964 году в высшее военно-морское училище имени П. С. Нахимова и окончил его с отличием. С тех пор вся его изнь связана с Военно-Морским флотом. Нелегкая карабельная слуба закалила его. Законченная с золотой медалью Военно-Морская академия обогатила его знания. За время слубы в коллективе НИИ Министерства Обороны Евгений Иванович вырос до заместителя начальника института, стал кандидатом военных наук, членом-кореспондентом Международной Академии информатизации, избран профессором Академии военных наук. Он прошел большой и славный путь от лейтенанта до капитана 1 ранга — начальника-исследовательского центра Министерства Обороны.
Родина по достоинству оценила его военский труд, честное исполнение слуебного долга, наградив его следующими провительственными наградами:
- орденом «За службу Родине в ВС СССР» III ст.;
- орденом «Красная звезда» за создание новых образцов ракетной техники;
- девятью медалями.